Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Алімпіяду не пусьцілі дзьвюх беларускіх плыўчых — кролевая эстафэта дыскваліфікаваная


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Фэдэрацыя плаваньня Швайцарыі падала пратэст на ўключэньне ў заяўны ліст жаночай кролевай эстафэты Беларусі. У адной з удзельніц квартэту — Настасьсі Каракоўскай — не было ліцэнзіі «А» ці «Б» на дыстанцыі 100 мэтраў вольным стылем, што супярэчыць правілам адбору, піша «Спортпанарама».

Міжнародная фэдэрацыя плаваньня (FINA) задаволіла пратэст, і замест беларускай чацьвёркі на Алімпіядзе выступіць швайцарская, якая ў рэйтынгу стаяла на адну пазыцыю ніжэй за беларускую.

Рашэньне дыскваліфікаваць беларускую кролевую эстафэту было прынята ў апошні дзень акрэдытацыі. Склад беларускай дэлегацыі скараціўся на два чалавекі — на Алімпіяду, акрамя Каракоўскай, не паедзе таксама Аксана Дзямідава.

XS
SM
MD
LG