Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Вене зноў арыштаваў Дзьмітрыя Фірташа — на запыт ЗША


У Вене зноў арыштаваны ўкраінскі бізнэсовец Дзьмітрый Фірташ у сувязі з патрабаваньнем ЗША наконт ягонай выдачы.

У Амэрыцы яго падазраюць у злачыннай змове і хабарніцтве ў сувязі з незаконным атрыманьнем ліцэнзіі на распрацоўку тытанавага радовішчы ў Індыі. Мера стрыманьня па гэтай справе будзе вызначана 24 лютага.

21 лютага Вышэйшы зямельны суд Вены пастанавіў выдаць Фірташа ЗША, задаволіўшы апэляцыю пракуратуры, якая абскардзіла адмову суда ў 2015 годзе экстрадзіраваць бізнэсмэна.

Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні павінен цяпер прыняць фэдэральны міністар юстыцыі Аўстрыі.

Раней 23 лютага Зямельны суд Вены вызваліў Фірташа, ня ўзяўшы закладу, але абавязаўшы яго не пакідаць межаў Аўстрыі. Дадзенае рашэньне было прынята ў адказ на запыт Гішпаніі аб арышце і наступнай выдачы ўкраінскага алігарха, якога гішпанскія ўлады падазраюць у сувязях з арганізаванай злачыннасьцю і адмываньні 10 мільёнаў эўра.

Упершыню Фірташа затрымалі ў Вене на запыт ЗША ў сакавіку 2014 году, але затым адпусьцілі пад заклад 125 мільёнаў эўра, якія па дадзеных «Нямецкай хвалі» — унесьлі за яго расейскія прадпрымальнікі браты Аркадзь і Барыс Ратэнбэргі, якія ўваходзяць у бліжэйшае атачэньне прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Пра тое, куды менавіта экстрадуюць Фірташа, стане вядома пазьней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG