Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кліч Палесься» ў Ляскавічах

Міжнародны фэст этнакультурных традыцыяў «Кліч Палесься» прайшоў у вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну.

На фэст сабраліся госьці з васьмі раёнаў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцей, а таксама з-за мяжы.

Галоўная мэта фэсту — захаваньне і папулярызацыя этнакультурных традыцыяў Палесься. Удзельнікі фэстывалю стварылі Палескую вёску з вуліцамі Багатая, Кірмашовая, Вясельная. Фальклёрныя калектывы паказалі старажытныя летнія і асеньнія сьвяты і абрады палешукоў.


XS
SM
MD
LG