Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін — гэта вайна!», – марш Нямцова ў Маскве. Жывая трансьляцыя


Кветкі на месцы забойства Нямцова ў Маскве, архіўнае фота
Кветкі на месцы забойства Нямцова ў Маскве, архіўнае фота

26 лютага ў Маскве і іншых расейскіх гарадах, а таксама за мяжой праходзяць акцыі памяці Барыса Нямцова.

А 14-й гадзіне ў Маскве пачынаецца Марш Нямцова – так арганізатары назвалі шэсьце памяці забітага палітыка.

Расейскага апазыцыянэра застрэлілі 27 лютага 2015 года на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў цэнтры Масквы. Паводле вэрсіі сьледзтва, меркаваным замоўцам і арганізатарам злачынства зьяўляецца былы афіцэр батальёна «Поўнач» Руслан Мухудзінаў. Яму прадʼяўлена завочнае абвінавачваньне, з лістапада 2015 года ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

На маршы ў Маскве гучаць лёзунгі: «Пуцін — гэта вайна!», «Расея будзе вольнай!», «Расея без Пуціна!».

Жывы відэарэпартаж Свабоды з Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG