Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляева зноў выклікаюць у пастарунак


Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч на пікеце 10 верасьня

Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч на пікеце 10 верасьня

Лідэра стваранага грамадзкага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі» Ўладзімера Някляева зноў выклікаюць у міліцыю па адміністрацыйнай справе аб арганізацыі 10 верасьня ў Менску несанкцыянаванага пікету.

22 верасьня Някляеў зьявіўся ва УУС Цэнтральнага раёну Менску паводле позвы, аднак супрацоўніка міліцыі не аказалася на месцы. Палітык адмовіўся чакаць гэтага супрацоўніка.

Супраць Някляева пачата адміністрацыйная справа за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня. Падпісваць складзены супраць яго пратакол палітык адмовіўся.

Някляеў паведаміў БелаПАН, што 22 верасьня яму тэлефанавалі з РУУС і прапаноўвалі паўторна прыйсьці ў пастарунак. Ён адказаў, што прыйдзе толькі па новай позьве.

«Я ім сказаў, што ня ведаю, як яны выкарыстаюць гэтую „прыватную размову“, калі я прыйду», — адзначыў Някляеў.

10 верасьня Някляеў узяў удзел у пікеце «За сумленныя і свабодныя выбары», які прайшоў каля ГУМа ў Менску.

XS
SM
MD
LG