Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляева просяць «даць тлумачэньні» за пікет 10 верасьня


Уладзімер Някляеў на пікеце каля ГУМу
Уладзімер Някляеў на пікеце каля ГУМу

Пра званок з праваахоўных органаў палітык паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук.

«Патэлефанавалі з органаў, настойліва прапанавалі прыйсьці, каб даць тлумачэньні па ўдзеле ў пікеце 10 верасьня. Для прыняцьця рашэньня», — напісаў Уладзімер Някляеў.

«Канстытуцыя РБ нават у тым зьнявечаным выглядзе, які надаў ёй цяперашні беларускі рэжым, дае мне, як і кожнаму грамадзяніну Беларусі, права свабодна выяўляць сваю грамадзянскую пазыцыю.

Падчас выбарчых кампаніяў гэтае права яшчэ і падмацаванае 45 артыкулам Выбарчага кодэксу. Тыя „праваахоўнікі“, якія пазбаўляюць мяне, усіх грамадзян Беларусі гэтага права, не даюць магчымасьці яго рэалізаваць, і ёсьць найпершыя правапарушальнікі. Кіруючыся падзаконнымі дэкрэтамі, указамі, загадамі, інструкцыямі, яны служаць не закону, а беззаконьню. Вось і ўсе мае тлумачэньні».

10 верасьня Ўладзімер Някляеў разам зь Мікалаем Статкевічам праводзілі ў цэнтры Менску несанкцыянаваны пікет за свабодныя выбары.

На Мікалая Статкевіча быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG