Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў заклікаў патэнцыйных кандыдатаў зьняцца на карысьць Статкевіча


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў адзначыў, што шанцаў сабраць 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты, не засталося ані ў кога з удзельнікаў выбарчай кампаніі, якія прадстаўляюць беларускую дэмакратычную апазыцыю.

Такую заяву ён зрабіў пасьля таго, як стала вядома, што БСДП «Грамада» не падтрымала вылучэньне на прэзыдэнцкую кампанію Тацяны Караткевіч.

Някляеў сказаў, што ў гэтай сытуацыі да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных групаў усім патэнцыйным кандыдатам трэба зьняцца з выбараў. А ўсім апазыцыйным структурам трэба падтрымаць вылучэньне адзіным кандыдатам палітвязьня Мікалая Статкевіча.

«Гэта адзінае правільнае рашэньне як з пункту гледжаньня палітыкі, так і з пункту гледжаньня маралі. І наагул гэта рашэньне, выратавальнае для апазыцыі», — сказаў у інтэрвію naviny.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG