Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У будынак падатковай у Гомлі кінулі кактэйль Молатава


Разьбітае акно ў будынку падатковай інспэкцыі ў Гомлі
Разьбітае акно ў будынку падатковай інспэкцыі ў Гомлі

У Гомлі кактэйлем Молатава пашкоджаны будынак інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах: распачата крымінальная справа.

Здарэньне адбылося сёньня каля 8 гадзін раніцы. Акно падаткавай інспэкцыі было пашкоджанае прадметам з запальнай сумесьсю. Сьледчыя знайшлі і канфіскавалі аскепкі шкляных бутэлек, абкуродымленую тканіну з пахам гаруча-змазачных матэрыялаў.

Будынак падатковай інспэкцыі ў Гомлі пасьля атакі кактэйлем Молатава
Будынак падатковай інспэкцыі ў Гомлі пасьля атакі кактэйлем Молатава

Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту ўзбудзіў крымінальнаю справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.218 (наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці, зьдзейсьненае агульнанебясьпечным спосабам) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Меркаваныя рэшткі кактэйлю Молатава
Меркаваныя рэшткі кактэйлю Молатава

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG