Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня трэба нічога мяняць. Нам і так добра», — гарадзенцы пра дэкамунізацыю


Ленін гарадзенскі
Ленін гарадзенскі

Ва Ўкраіне, як і ў іншых эўрапейскіх краінах, забаранілі камуністычную сымболіку — гэтаксама як і фашысцкую. Ці павінна такім жа шляхам пайсьці і Беларусь? Апытаньне ў Горадні.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:10 0:00
Наўпроставы лінк

Хлопец: «Я лічу, што Беларусь яшчэ доўга не адыдзе ад гэтага камунізму, і таму ў нас хутчэй закрыюць што-небудзь іншае, а не камуністычныя сымбалі. Пакуль у кіраўніцтве ёсьць старое пакаленьне — адкрыць нешта новае цяжэй, чым жыць са старым».

Спадар: «Думаю, што не. А навошта забываць сваю гісторыю? Дый пры камуністах было ня ўсё дрэнна. Гэта цяпер чамусьці ўзгадваюць толькі аб дрэнным».

Спадарыня: «Не, усё павінна быць згодна са сьветапоглядам. І чалавек з гэтым павінен жыць, а нават і паміраць. Раз ужо быў камуністычны сьветапогляд, то няхай і будзе. У некага быў — экалягічны, то няхай і будзе. Нічога не патрэбна прыцясьняць...»

Хлопец: «На мой погляд, камуністычная сымболіка мае права жыць, бо яна сьведчыць аб разьвіцьці дэмакратыі, свабодзе слова».

Карэспандэнт: «А вы жылі ў той час, калі ў Беларусі існаваў сацыялістычны лад?»

Хлопец: «Не, ня жыў, але са слоў бацькоў і дзядоў ведаю, што пры Савецкім Саюзе і камунізьме было лепей, была свабода...»

Спадар: «Я думаю, непатрэбна, ужо столькі ўсяго мянялі — хопіць. Фашызм няхай сядзіць, дзе яго пасадзілі. А камунізм — гэта таксама дрэнна. Мне цяжка нешта сказаць, але я не падтрымліваю ні фашызм, ні камунізм...»

Спадар: «Ня трэба нам нічога мяняць. У нас народ ня хітры, ня тое што ўкраінцы. Яны і за савецкім часам нічога не баяліся. А ў нас народ працавіты, нам і так добра».

Хлопец: «Я лічу, што гісторыю лепей не забываць, а камуністычная сымболіка на працягу доўгага часу зьяўлялася часткай нашай гісторыі...»

Дзяўчына: «А я лічу, што і фашызм, і камунізм — гэта памылкі чалавецтва. А я за дэмакратыю і лічу, што гэтыя сымбалі непатрэбныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG