Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў абверг Лукашэнку: зьніжка на газ для Беларусі не прадугледжаная 


Зьніжкі па цэнах на газ для Беларусі не прадугледжаныя, цэны застаюцца ранейшымі. Пра гэта сказаў старшыня ўраду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, перадае РИА Новости.

«Яшчэ раз хацеў бы акцэнтаваць увагу, што цана за газ, які пастаўляецца ў Беларусь, застаецца ранейшай, разьлічваецца паводле існуючай формулы, ніякай карэкціроўкі ня зроблена. Неабходна пагасіць запазычанасьць для таго, каб аднавіць нармальныя гаспадарчыя адносіны. Спадзяюся, гэта беларускія партнэры разумеюць», — сказаў Мядзьведзеў.

Раней Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея ўрэгулявалі праблемнае пытаньне ў сфэры паставак энэрганосьбітаў.

«Мы павінны гэтыя грошы назад вярнуць. Але наўзамен мы атрымалі аднамомантавае істотнае зьніжэньне кошту газу ўжо сёлета ды іншую падтрымку з боку Расеі. І далей мы намецілі і пратаколам пазначылі траекторыю зьніжэньня цаны ў наступныя гады», — патлумачыў віцэ-прэмʼер Беларусі Ўладзімер Сямашка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG