Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ні дня без забойства. Поўнае відэа


Міністэрства ўнутраных спраў прызнала, што ў Беларусі кожны дзень здараецца адно забойства і тры выпадкі нанясеньня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў. Сёлета за 8 месяцаў ахвярамі гвалту сталі больш за 320 чалавек, 116 трапілі ў лякарні.

Ці сапраўды Беларусь — крымінальная краіна? Ці насамрэч расьце колькасьць жудасных забойстваў, калі ахвяраў катуюць, а трупы расчляняюць? Мо раней такія факты проста замоўчваліся? У чым прычыны цяжкіх злачынстваў? Ці выконвае дзяржава адну з сваіх галоўных функцыяў — абараніць жыцьцё і здароўе чалавека ад гвалту? І ці можна сьмяротным пакараньнем стрымаць рост цяжкіх забойстваў?

У дыскусіі бяруць удзел юрыст Павал Сапелка і пісьменьнік Адам Глобус. Таксама свае меркаваньні выкажуць жыхары Менску — апытаньне ладзілася напярэдадні. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG