Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме невядомыя зруйнавалі помнік Леніну


У Судаку ўначы 21 кастрычніка невядомыя разбурылі помнік Леніну, усталяваны ў гарадзкім садзе. Фотаздымкі і відэа з расколатым на часткі помнікам публікуюць жыхары гораду ў сацыяльных сетках.

«Праваахоўныя органы па факце хуліганскіх дзеяньняў праводзяць сьледчыя мерапрыемствы. Помнік Леніну ў гарадзкім садзе для судакчан — сымбаль гісторыі разьвіцьця гораду ў савецкі пэрыяд », — паведаміла прэс-сакратар кіраўніка падкантрольнай Крамлю адміністрацыі Судака Ірына Дуброўская.

Кіраўнік адміністрацыі Судака Ўладзімір Сяроў паабяцаў аднавіць манумэнт.

«Я ўпэўнены, вінаватыя будуць выяўленыя і панясуць строгае пакараньне. А помнік мы адновім», — заявіў Сяроў.

Крымскія сілавікі камэнтароў з гэтай нагоды пакуль не давалі.

Раней кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Кангрэс рускіх абшчын Крыму», дэпутат падкантрольнага Расеі крымскага парлямэнту Сяргей Шувайникаў паведамляў, што ў Крыме зьбіраюць грошы на помнік прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG