Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саўчанка павіншавала ўкраінцаў са сьвятамі


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Украінская лётчыца, народны дэпутат Надзея Саўчанка, якая ўтрымліваецца ў СІЗА ў Расеі, павіншавала ўкраінцаў зь зімовымі сьвятамі.

«Мы, украінцы, вартыя найлепшага. Мы заслугоўваем годнага і свабоднага жыцьця. І ў нас абавязкова ўсё будзе лепшае, чым ёсьць», — гаворыцца ў віншаваньні, якое апублікавала сястра Надзеі Саўчанкі, Вера.

​17 сьнежня суд у Данецку Растоўскай вобласьці Расеі падоўжыў арышт грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкоі да 16 красавіка 2016 году. Ад 18 сьнежня Саўчанка абвяспціла галадоўку. Паводле адвакатаў, пасьля прысуду ўкраінка плянуе абвясьціць сухую галадоўку, патрабуючы вызваленьня.

Надзею Саўчанку ў Расеі абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расейскай тэлевізіі, а таксама ў замаху на забойства групы сэпаратыстаў і незаконным перасячэньні расейскай мяжы.

Саўчанка і яе абарона абвінавачаньні адпрэчваюць і заяўляюць, што на момант гібелі расейскіх журналістаў яе ўжо захапілі ў палон сэпаратысты, потым прымусова пераправілі яе ў Расею.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG