Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нэпале колькасьць ахвяраў землятрусу перавысіла 6600


Як заявіў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў, шанцы знайсьці тых, хто выжыў, праз тыдзень пасьля землятрусу вельмі малыя.

У Нэпале колькасьць афіцыйна пацьверджаных ахвяраў землятрусу, які адбыўся на мінулым тыдні, дасягнула 6621. Сярод загінулых ня менш за 50 замежнікаў. 14 тысяч чалавек атрымалі раненьні. Каля тысячы альпіністаў з Эўропы прапалі бязь вестак.

Улады Нэпалу напярэдадні заявілі, што цяпер асноўная ўвага надаецца дастаўцы харчаваньня і мэдыкаментаў у рэгіёны, якія найбольш пацярпелі ад землятрусу, перш за ўсё — гэта Далакха і Сіндхупалчок.

Як заявіў прадстаўнік МУС, шанцы знайсьці тых, хто выжыў, праз тыдзень пасьля землятрусу вельмі малыя.

Паводле зьвестак ААН, ад стыхіі так ці інакш пацярпелі восем мільёнаў чалавек з 28-мільённага насельніцтва Нэпала. Ня менш за два мільёны чалавек маюць патрэбу ў намётах, прадуктах харчаваньня і мэдыкамэнтах.

Землятрус магнітудай 7,8 адбыўся ў Нэпале 25 красавіка.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG