Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы невядомыя зьнесьлі народны мэмарыял на месцы забойства Нямцова


У Маскве зь месца забойства апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова ноччу невядомыя прыбралі ўсе кветкі, сьвечкі і партрэты.

Пра тое, што зь Вялікага Маскварэцкага маста, які неафіцыйна шмат хто называе мостам Нямцова, прыбралі цалкам народны мэмарыял, паведаміла сябра партыі РПР-ПАРНАС Натальля Пялевіна ў твітэры:

«Згрэблі ўсё-старыя і новыя кветкі, сьвечкі, фатаздымкі. Рабілі ўсё вельмі хутка і прыйшлі ў дзьве гадзіны ночы. Па загадзе, вядома. Подласьць, нізасьць».

На відэа, якое зьявілася ў сацсетках, бачна, як група мужчын у чорным энэргічна зграбае ў пакеты для сьмецьця кветкі, фотаздымкі, сьцягі. Ніякага супрацьдзеяньня з баку міліцыі не было.

Аднак празь некаторы час людзі зноў панесьлі кветкі на месца забойства палітыка.

Уначы 25 сакавіка група актывістаў арганізацыі SERB спрабавала апаганіць мэмарыял на месцы забойства Нямцова. Тады прадстаўнікі руху «Салідарнасьць» аднавілі мэмарыял, але вандалы паабяцалі паўтарыць акцыю.

Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы ў ноч з 27 на 28 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосьце чатырма стрэламі ў сьпіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG