Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

31 ліпеня ў Менск прыбудзе місія БДІПЧ АБСЭ — назіраць за выбарамі


Тана дэ Зулуета, архіўнае фота

Тана дэ Зулуета, архіўнае фота

Місія БДІПЧ АБСЭ 31 ліпеня прыбудзе ў Беларусь для назіраньня за выбарамі ў парлямэнт, паведаміла сёньня журналістам старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

«Місія БДІПЧ АБСЭ прыяжджае ў краіну 31 ліпеня, гэта значыць, ужо ў гэтую нядзелю, і 2 жніўня ў Цэнтральнай камісіі прызначана сустрэча з кіраўніцтвам місіі», — распавяла Ярмошына.

Паводле яе слоў, кіраўнік групы кароткатэрміновых назіральнікаў — прадстаўніца Італіі Тана дэ Зулуета. Яна нарадзілася ў Калюмбіі, працуе журналістам з 1981 году, цяпер да таго ж вядзе блог, з 1996 году абіраецца ў Сэнат Італіі, а затым — у Палату прадстаўнікоў італьянскага парлямэнту.

У Беларусі яна не вяла назіраньне за выбарамі, аднак узначальвала місію БДІПЧ АБСЭ ў такіх розных дзяржавах, як Азэрбайджан, Турэччына, Францыя, Чэхія, Узбэкістан, Украіна.

Усяго ж у ЦВК акрэдытаваныя 193 міжнародныя назіральнікі, 142 зь іх прадстаўляюць місію СНД і 51 — БДІПЧ АБСЭ. Акрамя таго, у Цэнтравыбаркаме акрэдытавана 8 прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў у якасьці нацыянальных назіральнікаў.

XS
SM
MD
LG