Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлекампанія CNN аддала перамогу Клінтан у дэбатах з Трампам: 62% супраць 27%


Гілары Клінтан І Дональд Трамп
Гілары Клінтан І Дональд Трамп

Тэлекампанія CNN, спасылаючыся на вынікі апытаньня, праведзенага адразу пасьля завяршэньня дэбатаў ва Ўнівэрсытэце Хофстра паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты ЗША дэмакратам Гілары Клінтан і рэспубліканцам Дональдам Трампам назвала пераможцам дэбатаў 26 верасьня Гілары Клінтан. Згодна з вынікамі апытаньня гледачоў тэлевізійнікамі, Клінтан прызналі пераможцам 62% апытаных, а Трампа — 27%.

У той жа час, паводле звестак CNN, мэтавая аўдыторыя, у якой праводзілася апытаньне, на 41% складалася з прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі і на 26% — з прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі.

Між тым штаб Дональда Трампа распаўсюдзіў у сацыяльных сетках зьвесткі апытаньня часопіса Time, згодна зь якімі пераможцам дэбатаў зьяўляецца менавіта рэспубліканец (з 59% галасоў супраць 41%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG