Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку патрабуюць добраўпарадкаваць дзіцячы парк


Парк — месца папулярнае, але ня добраўпарадкаванае
Парк — месца папулярнае, але ня добраўпарадкаванае

Новапалачане склалі інтэрнэт-пэтыцыю да старшыні гарвыканкаму Дзьмітрыя Дзямідава і зьбіраюць подпісы.

У гэтым калектыўным лісьце гаворыцца, што за асобныя месцы ў гарадзкім парку культуры і адпачынку проста сорамна, што там бракуе аб’ектаў грамадзкага харчаваньня, дзіцячых забаваў дый проста заасфальтаваных дарожак, каб было дзе гуляць зь дзіцячымі вазочкамі.

Парк культуры і адпачынку ў Наваполацку месьціцца на Паркавай вуліцы, ён быў створаны на плошчы 23,3 гектара ў 1967 годзе. Можа скласьціся ўражаньне, што некаторыя аб’екты інфраструктуры не рамантаваліся з тае самае пары, аж пакуль не разваліліся. Ад некаторых старых арэляў ці то карусэляў засталіся непрыбраныя бэтонныя і жалезныя канструкцыі, дый з навейшых атракцыёнаў працуюць далёка ня ўсе. Што да аб’ектаў харчаваньня, то тут працуюць хіба пара шапікаў з кавай ды марозівам. Прагуляцца зь дзецьмі зручна хіба хто па ўскрайку парку, дзе асфальт адносна сьвежы. А ў цэнтральнай частцы пешаходная зона вымагае капітальнага рамонту.

Зь дзіцячымі вазкамі дужа не разгуляесься
Зь дзіцячымі вазкамі дужа не разгуляесься

Зрэшты, калі параўнаць гэты парк зь іншымі — у іншых гарадах, то ўражаньне ня самае скрушнае: у Наваполацкім парку культуры і адпачынку шмат зеляніны, ён прасторны, месьціцца ў маляўнічым кутку на беразе Дзьвіны. Але парк выглядае недагледжаным, і забаў для дзяцей тут насамрэч няшмат — паўдзясятка абшарпаных атракцыёнаў яшчэ савецкага часу, якія не выклікаюць вялікай цікавасьці ні ў малых дзяцей, ні ў падлеткаў. Нашмат большым попытам карыстаюцца надзіманыя «горкі», што паставілі недалёка ад парку прыватныя прадпрымальнікі.

Гэтыя «лодачкі» тут стаяць ці не з 1967 году
Гэтыя «лодачкі» тут стаяць ці не з 1967 году

Жыхары Наваполацку, напісаўшы пэтыцыю да ўладаў, ня проста абураюцца станам гарадзкога парку. Яны гатовыя ўзяць удзел у яго аднаўленьні. Пэтыцыя разьмешчана ў суполцы «№ 1, Новополоцк | Полоцк» у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце», і ў камэнтарах інтэрнэт-карыстальнікі пішуць, што ў горадзе будуецца шмат гандлёвых цэнтраў, але ўлады мала дбаюць пра захаванасьць парку. І хоць на яго ўтрыманьне пэрыядычна зьбіраюць грошы, куды тыя потым ідуць — застаецца невядомым.

Ад некаторых атракцыёнаў засталіся толькі парэшткі
Ад некаторых атракцыёнаў засталіся толькі парэшткі

Замест арэляў-карусэляў — небясьпечны «мэталалом»
Замест арэляў-карусэляў — небясьпечны «мэталалом»

Згадваюць у камэнтарах і Натальлю Качанаву, былую старшыню наваполацкага гарвыканкаму, якую ня так даўно перавялі на працу ў Менск, прызначыўшы намесьнікам прэм’ер-міністра па сацыяльных пытаньнях. На пасадзе мэра Наваполацку яна працавала з 2007 па 2014 год, і за гады яе кіраўніцтва на добраўпарадкаваньне парку значных сродкаў не выдзялялася.

Тут даўно нічога не абнаўлялі
Тут даўно нічога не абнаўлялі

Асфальт вядзе «ў нікуды»
Асфальт вядзе «ў нікуды»

Засталася неўвасобленай у жыцьцё і колішняя задума зрабіць у наваполацкім парку культуры і адпачынку сучасны дэндрарый. Пачалі ствараць яго ў 2003 годзе. Плянавалася, што гэта будзе самы вялікі дэндрарый у Беларусі, з фантанам у цэнтры і ня менш як дзьвюма сотнямі рэдкіх пародаў дрэў. Меркавалася, што ён будзе разьмешчаны на беразе Дзьвіны, але ад першапачатковага грандыёзнага праекту на практыцы не засталося амаль нічога. Трохі рэдкіх расьлін усё-ткі высадзілі, але ў іншым месцы — бліжэй да гарвыканкаму.

Танцпляцоўка
Танцпляцоўка

Парк ня добраўпарадкаваны — а таму нешматлюдны
Парк ня добраўпарадкаваны — а таму нешматлюдны

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG