Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка можа сустрэцца з Парашэнкам


Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка
Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка

Двухбаковая сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі можа прайсьці сёньня ў Менску.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла прэс-сакратар беларускага кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант.

Чакаецца, што сустрэча «нармандзкай чацьвёркі» адбудзецца сёньня ў беларускай сталіцы ў другой палове дня. Свой удзел у ёй ужо пацьвердзілі лідэры Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі. Ня выключана, што ў рамках саміту «нармандзкай чацьвёркі» пройдуць і іншыя двухбаковыя сустрэчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG