Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Натальлю Бордак, якая выйшла з плякатам «Добры сусед той, які жыве праз плот», аштрафавалі


Натальля Бордак у судзе

Натальля Бордак у судзе

У Цэнтральным судзе Менску разглядалася адміністрацыйная справа актывісткі БХД Натальлі Бордак зь Нясьвіжа. Яе пакаралі штрафам на 20 базавых велічынь (4,2 млн рублёў).

Актывістку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супроць інтэграцыі з Расеяй, якая адбылася 2 красавіка каля расейскай амбасады ў Менску. Натальля Бордак на акцыі трымала ў руках плякат «Добры сусед той, які жыве праз плот». Натальлю Бордак судзіла Вікторыя Шабуня, якая перад гэтым пакарала штрафам Галіну Лагацкую.

Бордак сказала карэспандэнту Свабоды, што абскардзіць пастанову, бо ня лічыць сябе вінаватай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG