Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Конкурс «Народны журналіст»: адкрыта пра карупцыю, непавагу да чалавека, разбурэньне культуры


Belarus - poster for Narodny Zurnalist competition, Courtesy
Belarus - poster for Narodny Zurnalist competition, Courtesy

У Беларусі стартаваў конкурс грамадзянскай журналістыкі «Народны журналіст». Гэтыя конкурсы адбываюцца ў Беларусі ад 2011 году.

Да ўдзелу запрашаюцца непрафэсійныя журналісты. Арганізатары прымаюць да разгляду тэксты, фотарэпартажы, відэа, аўдыё, блогі пра мясцовыя праблемы. Ацэньваць публікцыі будуць паводле наступных намінацыяў: тэкст; мультымэдыя (відэа, фота, аўдыё, інтэрнэт); «малады народны журналіст»; «баронім сваё» (мясцовыя культурныя каштоўнасьці).

Кожны канкурсант атрымае падарунак, а аўтарам найлепшых працаў будуць прызы: 2 ноўтбукі, 2 відэакамэры, а таксама флэшкі.

Як абяцаюць арганізатары, усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, зьявяцца на партале narodny.by; найлепшыя будуць прапанаваныя незалежным мэдыям на публікацыю. Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесьці мясцовую кампанію.

Апошні тэрмін падачы працаў – 15 кастрычніка 2014 г.


Для ўдзелу ў конкурсе неабходна паслаць свой матэрыял на электронны адрас narodny.zurnalist@gmail.com, праз кантактную форму на партале narodny.by ці звычайнай поштай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG