Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтысячы чалавек узялі ўдзел у «Народным сходзе» супраць расейскіх вайсковых базаў ФОТА

Сёньня на плошчы Свабоды ў Менску адбылася акцыя пратэсту супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі. Ініцыятарамі пратэсту выступілі апазыцыйныя палітыкі.


19:13 4.10.2015

ПОЎНАЕ ВІДЭА АКЦЫІ:

19:09 4.10.2015

Статкевіч: Акцыя адбылася, людзей было больш, чым мінулы раз

Адзін з арганізатараў «Народнага сходу» супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі Мікола Статкевіч у камэнтары для Радыё Свабода падсумаваў акцыю.

«Я ацэньваю, што людзей прыйшло ў паўтары-два разы больш, чым мінулы раз, 23 верасьня.

Акцыя адбылася. Мы выканалі свой абавязак. Спадзяюся, што мы данесьлі беларусам інфармацыю пра небясьпеку з боку ваеннай базы ў Беларусі.

19:08 4.10.2015

На арганізатараў «Народнага сходу» склалі пратаколы

На Анатоля Лябедзьку, Аляксея Марачкіна, Уладзімера Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Мікалая Статкевіча складзеныя пратаколы за арганізацыю акцыі «Народны сход» у цэнтры Менску.

Адзін зь міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, падчас акцыі сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што пратаколы складзеныя паводле арт. 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь — парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

19:04 4.10.2015

Акцыя завяршылася

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG