Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нармандзкая чацьвёрка» сустракаецца ў Бэрліне


Ангела Мэркель, архіўнае фота
Ангела Мэркель, архіўнае фота

Бязьлітасна ацаніць выкананьне Менскіх пагадненьняў заклікала канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель удзельнікаў сустрэчы ў нармандзкім фармаце, якая мае адбыцца 19 кастрычніка ў Бэрліне.

Прайшоў год пасьля папярэдняй сустрэчы кіраўнікоў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі ў справе ўрэгуляваньня на Данбасе. Перамовы заўсёды важныя, нават «калі мы вельмі рэзка абменьваемся думкамі», лічыць Мэркель.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначыў, што Кіеў не чакае ад гэтых перамоваў значнага прарыву. На сустрэчы ў Берліне перад прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным уздымуць таксама пытаньні, датычныя дзеяньняў Расеі ў Сырыі.

«Ня трэба чакаць цуду», — сказала напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў «нармандзкай чацьвёркі» Мэркель.

Гэтак жа прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў адзначыў, што яшчэ рана казаць пра дасягненьне згоды ў вырашэньні ўкраінскага крызісу. Ён таксама папракнуў Украіну ў невыкананьні ўмоў менскіх пагадненьняў. Украіна, у сваю чаргу, абвяргае такія абвінавачаньні, паказваючы на грубыя парушэньні дамоўленасьцяў Масквой. Гэтыя непераадольныя рознагалосьсі пацьвярджаюць і спэцыялісты.

Для старэйшага дырэктара праграмаў бэрлінскага Фонду Маршала «Нямеччына — ЗША» Ёрга Форбрыга ж увогуле паўстае пытаньне, навошта ў такой сытуацыі склікаць сустрэчу на вышэйшым узроўні. Ён адзначыў у камэнтары Радыё Свабода, што з гэтай затарможанасьцю сытуацыі не атрымаецца і цяперашняя сустрэча ў Бэрліне.

Цалкам матэрыял чытайце на сайце ўкраінскай службы Радыё Свабода

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG