Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На пікет за Губарэвіча напалі з нажом — пацярпеў сьцяг


Нападніка сфатаграфавалі толькі са сьпіны

Нападніка сфатаграфавалі толькі са сьпіны

Здарэньне адбылося ў мікрараёне Ўручча-6. Каля крамы на вуліцы Гінтаўта, 12 Зьміцер Трацьцяк, сябра ініцыятыўнай групы Юрася Губарэвіча, зьбіраў подпісы — Губарэвіч хоча стаць кандыдатам у дэпутаты па 108-й Каліноўскай акрузе ў Менску.

Невядомы мужчына сярэдняга веку, на выгляд гадоў 40–45, у чорнай майцы і нагавіцах да кален некалькі разоў падыходзіў да століка, распытваў, што за кандыдат вылучаецца па гэтай акрузе, якую структуру ён прадстаўляе.

Даведаўшыся, што кандыдат ад апазыцыі, адышоў, празь некаторы час вярнуўся з нажом. Паводзіў сябе агрэсіўна, абураўся, выказваў абразы ў бок апазыцыянэраў, а потым абрэзаў кавалак бел-чырвона-белага сьцяга са словамі «вазьму сабе на анучы».

Трацьцяк пасьпеў сфатаграфаваць нападніка са сьпіны. Даволі хутка на месца здарэньня прыехала міліцыя і сам Юрась Губарэвіч. Ён распавядае карэспандэнту Свабоды, што лічыць, што знайсьці зламысьніка цалкам магчыма:

«Нападніка зафіксавалі камэры назіраньня харчовай крамы, апісалі зьбіральнік подпісаў і сьведкі здарэньня. Дарэчы, нападнікаў, якія напалі тры тыдні таму на пікет на вуліцы Каліноўскага, знайшлі, завялі справу, і хутка адбудзецца суд. Мы будзем настойваць, каб і гэтага чалавека расшукалі».

Юрась Губарэчвіч, архіўнае фота

Юрась Губарэчвіч, архіўнае фота

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG