Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярданскі пісьменьнік-хрысьціянін забіты за карыкатуру


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Амане ярданскі пісьменьнік-хрысьціянін Нагед Хатар быў застрэлены ў нядзелю, калі зьбіраўся ўвайсьці ў суд на паседжаньне, дзе разглядалася абвінавачаньне ў непавазе ім рэлігіі.

Ён быў абвінавачаны ў гэтым пасьля таго, як распаўсюдзіў у сацыяльных мэдыях карыкатуру, якая была ўспрынятая як абразу Бога і ісламу, паведамляе Reuters.

Нагед Хатар быў прыхільнікам сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада. Ён быў арыштаваны пасьля таго, як распаўсюдзіў карыкатуру, на якой быў намаляваны барадаты чалавек на небе, які паліў у ложку з жанчынамі, просячы Бога прынесьці яму віна і кеш’ю.

Многія кансэрватыўныя мусульманскія ярданцы палічылі яго карыкатуру непавагай да іх рэлігіі. Улады заявілі, што ён парушыў закон тым, што шырока распаўсюджваў гэтую карыкатуру.

XS
SM
MD
LG