Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аятала Хамэнэі заклікаў забраць у Савудаўскай Арабіі кантроль над Мэкай і Мэдынай


Aятала Алі Хамэнэі
Aятала Алі Хамэнэі

Найвышэйшы кіраўнік Ісламскай рэспублікі Іран аятала Алі Хамэнэі зьвярнуўся да мусульманаў сьвету з заклікам узважыць належным чынам пытаньне аб кантролі Савудаўскай Арабіі над галоўнымі сьвятынямі ісламу — Мэкай і Мэдынай.

Хамэнэі ў паведамленьні на сваім вэбсайце, пашыраным іранскімі дзяржаўнымі мас-мэдыямі, усклаў на Савудаўскую Арабію адказнасьць за цісканіну падчас Хаджу 2015 году, ахвярамі якой сталі тысячы паломнікаў. Значная частка загінулых прыбыла ў Мэку з Ірану.

«Тыя, хто ператварыў Хадж у турыстычную паездку, тыя, хто не хавае варожасьці да рэвалюцыйнага і дбайнага ў веры народу Ірану, займаючыся палітызацыяй рэлігіі — ня больш, чым баязьлівыя дэманы, якія пачынаюць дрыжаць пры любой няўдачы Вялікага шайтана — ЗША», — заявіў ён .

«Трагедыя 2015 году не дарма супала з наладжваньнем сяброўскіх адносін паміж Эр-Рыядам і сіяністамі. Савудыты забыліся пра жахлівыя пакуты палестынцаў, пра іх імкненьне да свабоды і незалежнасьці», — дадаў аятала.

Ён выказаў абурэньне тым, што Ірану не былі вылучаныя квоты на Хадж 2016 году, і дадаў, што адзінае выйсьце з узьніклай сытуацыі — пазбавіць «прагных, разбэшчаных тыранаў» статусу захавальнікаў сьвятыняў і ўскласьці гэтую сьвяты абавязак на ўсіх мусульманаў сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG