Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламіст-вандал прызнаў сваю віну ў беспрэцэдэнтным працэсе ў Гаазе


У Гаазе ўпершыню судзяць за зьнішчэньне старажытных помнікаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00

У Гаазе ўпершыню судзяць за зьнішчэньне старажытных помнікаў

На слуханьнях у Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе падсудны ісламскі экстрэміст прызнаў сваю віну і выказаў «глыбокае шкадаваньне» з нагоды свайго ўдзелу ў разбурэньні старажытных рэлігійных сьвятынь у горадзе Тымбукту ў Малі.

Ахмад Аль-Магдзі ў сваім выступе ў залі суду заклікаў усіх мусульман сьвету не ўчыняць падобных злачынстваў, заявіўшы, што яны ня здольныя прывесьці да дабра. Магдзі камандаваў атрадам радыкалаў, якія ў 2012 годзе разбурылі дзевяць маўзалеяў ў Тымбукту.

Большасьць помнікаў культуры ў месцах нападаў экстрэмістаў у Тымбукту датуюцца XIV стагодзьдзем — пэрыядам росквіту гандлю і ўмацаваньня суфізму, аднаго з асноўных напрамкаў клясычнай мусульманскай філязофіі.

Гэта быў першы міжнародны суд, у якім разбурэньне гістарычных помнікаў разглядалася як ваеннае злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG