Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «У свой час нафту выпампавалі і вывезьлі з Беларусі»


Архіўнае фота

Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка папрасіў прэзыдэнта Татарстану Рустама Мініханава прыцягнуць «Беларуснафту» для працы ў нафтавай галіне гэтай краіны. Кіраўнік Беларусі сустрэўся зь ім 18 кастрычніка ў Менску.

«Я вельмі прасіў бы вас: у нас ёсьць добрая кампанія „Беларуснафта“, але аб’ёмы здабычы падаюць. У свой час нафту выпампавалі і вывезьлі з Беларусі. Таму мы хацелі б, каб наша кампанія знайшла ў вас аб’ёмы работ. Паверце, гэта будзе значна таньней за любыя кампаніі. Каб на субпадрадзе ці яшчэ неяк „Беларуснафта“ працавала з вамі. Думаю, улічваючы нашыя добрыя стасункі, вы знойдзеце выгадны кавалак працы для гэтай кампаніі і абавязкова з выгадай для сябе», — сказаў Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, «Беларуснафта» мае добры досьвед працы ў іншых краінах сьвету.

Ён таксама згадаў пра супрацоўніцтва з кампаніяй «Татнефть», якая адкрыла ў Беларусі сетку заправачных станцый.

«Патэнцыял у нас значна большы. Мы можам дамовіцца пра больш шырокае ўцягваньне вашай кампаніі ў супрацоўніцтва і рэалізацыю вашых праектаў тут, у Беларусі. Гэта датычыцца і перапрацоўкі нафты, і продажу нафтапрадуктаў, і працы за межамі Беларусі. Хацелася б, каб вы проста мне абазначылі цікавасьць вашай кампаніі. Канкурэнцыя цяпер вельмі высокая, і я баюся, што тут могуць быць нейкія непаразуменьні. І не дай Бог яшчэ хтосьці кагосьці лябіюе на шкоду здароваму сэнсу і справядлівасьці.

У нас два нафтаперапрацоўчыя заводы. Калі ў вас ёсьць цікавасьць да працы з гэтымі прадпрыемствамі і паставак нафтапрадуктаў на зьнешнія рынкі, мы можам дамовіцца на прымальных умовах», — цытуе БелТА Лукашэнку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG