Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкер з нафтай з Ірану ўпершыню пасьля зьняцьця санкцыяў прыбыў у Эўропу


Іранскі танкер
Іранскі танкер

У сярэдзіне студзеня з Ірану зьнялі міжнародныя санкцыі, якія былі ўведзеныя ў 2005 годзе з-за распрацоўкі Тэгеранам ядзернай праграмы.

Танкер Monte Toledo ў нядзелю ўвечары ўпершыню пасьля адмены санкцыяў даставіў іранскую нафту ў Эўропу. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Судна, на борце якога знаходзіцца каля аднаго мільёна барэляў нафты, пачало разгрузку ў гішпанскім порце Альхесірас. Адзначаецца, што дастаўка грузу заняла 17 дзён.

Паводле дадзеных Bloomberg, усяго Іран накіраваў 29 судоў з нафтай. Як адзначае агенцтва, у Эўропе ў хуткім часе чакаюць тры зь іх. Адзін танкер плыве ў румынскі порт Канстанта, другі ўжо падыходзіць да берагоў Францыі, а трэці стаіць на якары ў Суэцкім канале.

У сярэдзіне студзеня з Ірану зьнялі міжнародныя санкцыі, якія былі ўведзеныя ў 2005 годзе з-за распрацоўкі Тэгеранам ядзернай праграмы. Гэта дазволіла Ірану вярнуцца на міжнародныя рынкі нафты. Раней паведамлялася, што Іран у 2016 годзе гатовы падпісаць нафтавыя кантракты на суму ў 15 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG