Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі затрымалі лідэра мясцовага аддзяленьня «байкераў Пуціна»


«Начныя ваўкі» ў Берасьці 28 красавіка 2015 году
«Начныя ваўкі» ў Берасьці 28 красавіка 2015 году

У чацьвер, 7 красавіка, у Латвіі быў затрыманы кіраўнік рэгіянальнага аддзяленьня расейскага мотаклюбу «Начныя ваўкі» Ігар Лакатош.

Як перадае агенцтва Delfi, Лакатош уключаны «чорны сьпіс» латвійскіх уладаў і ў найбліжэйшы час будзе выправаджаны з Латвіі. Паводле Delfi, афіцыйныя органы гэтую інфармацыю пакуль не пацьвердзілі, аднак міністар унутраных спраў Рыхард Казлоўскіс пацьвердзіў, што байкер ўнесены ў сьпіс непажаданых для Латвіі асоб.

Ігар Лакатош і некалькі латвійцаў у мінулым годзе бралі ўдзел у арганізаваным прапуцінскай байкерамі прабегу па маршруце Масква — Бэрлін.

«Начныя ваўкі» ўжо працяглы час цесна супрацоўнічаюць з расейскімі органамі ўлады. Нязьменны прэзыдэнт мотаклюбу Аляксандр Залдастанаў па мянушцы Хірург быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў Расеі.

У сьнежні 2014 году ЗША наклалі санкцыі на клюб «Начныя ваўкі», у тым ліку і на Хірурга пэрсанальна, у сувязі з расейскай акупацыяй Крыму і падтрымкай вайны на ўсходзе Украіны. Таксама ў лютым 2015 году Залдастанаву з тых жа прычынаў забаранілі ўезд у Канаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG