Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» — другая спроба. Гэтым разам едуць 100 матацыклістаў


Пасьля таго, як у панядзелак польскія памежнікі не пусьцілі ў Польшчу 10 матацыклістаў з пуцінскага клюбу «Начныя ваўкі», у аўторак на мяжы ў Тэрэспалі зьбярэцца наступная група. Іх будзе 100.

Пра гэта лідэр «ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў паведаміў рэсурсу Газета.ру. Матацыклісты паспрабуюць усё ж заехаць у Польшчу. Нават калі іх ня пусьцяць, іх місія будзе выкананая, сказаў ён. Яны перададуць на польскі бок лісты ад вэтэранаў з Расеі да вэтэранаў у Польшчы, Чэхіі, Славаччыне і Нямеччыне.

МЗС Польшчы ў ноце на адрас уладаў Расеі афіцыйна адмовіла «Начным ваўкам» у праве ўехаць на польскую тэрыторыю, некалькім матацыклістам былі ануляваныя візы.

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў у Берасьці

Лідэр «Начных ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў у Берасьці

«Начныя ваўкі» на прэсавай канфэрэнцыі ў Берасьці

«Начныя ваўкі» на прэсавай канфэрэнцыі ў Берасьці

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG