Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацыянальнага банку распаўсюдзіла інфармацыйнае паведамленьне «Аб некаторых пытаньнях спагнаньня камісійнага збору пры пакупцы фізычнымі асобамі замежнай валюты».

Камісійны збор у 30% фізычныя асобы будуць плаціць пры куплі замежнай валюты ў абменных пунктах і касах банкаў, а таксама пры куплі замежнай валюты з дапамогай банкаўскай карткі праз банкамат.

Пры пераафармленьні ў замежную валюту сродкаў, што знаходзяцца на бягучых (разьліковых) банкаўскіх рахунках і ў тэрміновых дэпазытах, таксама будзе спагнацца 30%.

Збор будзе брацца і пры пераводзе рублёвых рахункаў у замежную валюту, пры аплаце тавараў і паслуг за мяжой з дапамогай банкаўскіх плацёжных картак у беларускіх рублях (уключна з карткамі міжнародных плацёжных сыстэм VISA і MasterCard), пры зняцьці за мяжой наяўных грошай з рублёвых картак, пры разьліках у інтэрнэце з замежнымі прадаўцамі, калі пакупнік выкарыстоўвае рублёвую картку.

Рашэньне аб увядзеньні камісійнага збору прынята «ў мэтах недапушчэньня росту спэкуляцыйных настрояў на ўнутраным валютным рынку рэспублікі на фоне нэгатыўных тэндэнцый у эканоміках суседніх дзяржаваў, носіць часовы характар і можа быць перагледжана па меры збалянсаваньня попыту і прапановы на замежную валюту з боку насельніцтва і юрыдычных асоб», гаворыцца ў паведамленьні Нацбанку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG