Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэлеканале «Віцебск» паказваюць «Сваё. Роднае»


У моладзевым праекце ZaDelo зьявілася адмысловая праграма, прысьвечаная беларускай культуры. Яна называецца «Сваё. Роднае»

«Беларуская мова, культура, вопратка, кухня, традыцыі і проста любоў да роднага краю. Нарэшце — усё пра нашу гісторыю і сучаснасьць. І жахі, і цуды, і трэш, і лірыка — у адной праграме. Сьцісла, весела і па-маладому пра наш нацыянальны калярыт, традыцыі і родныя мясьціны. Усё, што варта ведаць кожнаму з нас пра сваё роднае», — так анансуецца новы выпуск праграмы.

У апошняй праграме вядучая Юлія Дубро знаёміць тэлегледачоў з тым, як школьнікі зь вёскі Лётцы Віцебскага раёну гукалі вясну. У некалькіх папярэдніх у тэлеэфір запрашалі краязнаўцаў, настаўнікаў, аматараў беларускай літаратуры і маладых літаратараў, якія спрабуюць пісаць на роднай мове.

Праграма «Сваё. Роднае» — бадай што першы нацыянальна арыентаваны праект на віцебскім тэлебачаньні, адрасаваны моладзі. Першы выпуск тэлегледачы маглі ўбачыць 14 лютага, і з тае пары перадача выходзіць штотыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG