Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжу з Украінай заступіў новы беларускі атрад


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Мазырскі памежны атрад заступіў сёньня ўвечары да аховы дзяржаўнай мяжы Беларусі.

Ягонае месца дысьлякацыі прызначана ў пасёлку Прудок Мазырскага раёна, паведамілі ў прэс-цэнтры дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Атрад складаецца з двух памежных пастоў, чатырох застаў і адной мабільнай заставы. Ён ахоўвае беларуска-ўкраінскі ўчастак мяжы працягласьцю ў 377 км (зь іх каля 48 км — водны ўчастак).

Мазырскі памежны атрад абслугоўвае два міждзяржаўныя аўтамабільныя пункты пропуску «Аляксандраўка» і «Глушкевічы», міжнародны аўтамабільны — «Новая Рудня», міжнародны чыгуначны — «Славечна» і пункт спрошчанага пропуску «Падгальле».

Рашэньне пра фармаваньне новага атраду прынятае кіраўніком Беларусі 18 лістапада 2014 года.

Раней на Гомельшчыне былі створаны Гомельская памежная група і Пінскі памежны атрад.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG