Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Лютэранскіх могілках у Менску прыпынілі працы


Дырэктар арганізацыі-заказчыка КУП «Гардарбуд» Міхаіл Глушакоў паведаміў, што працы па пашырэньні вуліцы Лібкхнэта на месцы знойдзеных пахаваньняў спыненыя.

Пададзена заяўка ў РУУС Маскоўскага раёна, на месца выехаў нарад міліцыі, паведамляе партал tut.by.

Апроч чарапоў і костак каля адной зь ямінаў ляжыць выкапаная надмагільная пліта з надпісам лацінскімі літарамі.

Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова паведаміла ў фэйсбуку, што па фактах выяўленьня касьцяных парэштак на месцы работ праводзіцца дасьледчая праверка.

«Паводле дадзеных, якія маюць сьледчыя, да пачатку 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя там знаходзіліся Лютэранскія могілкі. Гэта ўлічанае пахаваньне, якое было ва ўстаноўленым парадку зьнесена і затым абсталявана пад сквэр», — паведаміла Ганчарова.

У арганізацыі, якая праводзіць работы, ёсьць адпаведны дазвол на іх правядзеньне.

Паводле Гачнаровай, па меры паступленьня інфармацыі аб выяўленьні парэштак сьледчыя выбываюць на месца і праводзяць агляды, парэшткі вымаюцца. Сьледчыя прызначылі мэдыка-крыміналістычныя экспэртызы.

Паводле актывіста Паўла Іваніцкага, працы спынілі празь некалькі дзён. Ён лічыць, што заказчык парушыў закон аб пахаваньні i пахавальнай справе.

XS
SM
MD
LG