Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане затрымалі лідэра парлямэнцкай апазыцыі


Амурбэк Тэкебаеў
Амурбэк Тэкебаеў

Справа супраць апазыцыйнага палітыка ўзбуджаная па заяве расейскага бізнэсмэна Леаніда Маеўскага.

Спэцслужбы Кіргізстану затрымалі ў нядзелю ў аэрапорце Бішкека лідэра апазыцыйнай партыі «Ата-Мэкен» і кіраўніка парлямэнцкай фракцыі Амурбэка Тэкебаева.

Тэкебаеў прыляцеў у Бішкек зь Вены, дзе ўдзельнічаў у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Яшчэ да прызямленьня самалёта ў аэрапорт былі сьцягнутыя значныя сілы міліцыі.

Крымінальная справа супраць Тэкебаева па артыкулах «карупцыя» і «махлярства» была ўзбуджаная ў суботу 25 лютага. Заяву супраць яго напісаў расейскі бізнэсмэн Леанід Маеўскі.

«У сваёй заяве ён указаў, што ў 2010 годзе Тэкебаеў, будучы намесьнікам старшыні Часовага Ўраду КР, атрымаў ад яго адзін мільён даляраў ЗША, узяўшы на сябе абавязацельствы па стварэньню для Маеўскага прэфэрэнцый. Свае абавязацельствы Тэкебаеў так і ня выканаў, а атрыманыя грашовыя сродкі вяртаць адмовіўся, пагражаючы фізычнай расправай у выпадку прадʼяўленьня якіх-небудзь патрабаваньняў і распаўсюду інфармацыі аб гэтым факце », — гаворыцца на сайце Генпракуратуры Кіргізстану.

Сам Тэкебаеў абвінавачваньні абвяргае і тлумачыць перасьлед тым, што ён выступаў супраць праведзенай у канцы мінулага года канстытуцыйнай рэформы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG