Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне ўлады забараняюць пікеты ў абарону незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі


Цэнтральная плошча ў Добрушы

Цэнтральная плошча ў Добрушы

Буда-Кашалёўскі, Добрускі, Кармянскі, Хойніцкі райвыканкамы не далі дазволу гомельскім актывістам «Цэнтру стратэгічнай цяжбы» правесьці ў сваіх гарадах пікеты ў абарону незалежнасьці й сувэрэнітэту Беларусі. Мэтамі пікетаў заяўлялася тое, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да гэтых найважнейшых нацыянальных каштоўнасьцяў.

«Добрускі райвыканкам, — сказала Свабодзе Ала Раманчык, — у адмове нам з Натальляй Шчукінай спаслаўся на тое, што мы не заключылі дамовы на ахову масавага мерапрыемства, мэдыцынскае абслугоўваньне й вываз сьмецьця. Акрамя таго, у гэтым райцэнтры вызначана толькі адно месца для пікетаў — на ўскрайку, а мы замаўлялі пікет на цэнтральнай плошчы — не бліжэй як за пяцьдзясят мэтраў ад будынку райвыканкаму».

Райвыканкам у Буда-Кашалёве

Райвыканкам у Буда-Кашалёве

Прыкладна такую ж адмову атрымаў Сяргей Касабуцкі з Буда-Кашалёўскага райвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Генадзя Вамбрыкава.

Яшчэ зь дзясятка выканаўчых камітэтаў актывісты чакаюць адказаў на свае заяўкі наконт пікетаў.

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка згадвае, што летась у Хойніках грамадзкаму актывісту таксама адмовілі ў правядзеньні мірнай вулічнай акцыі:

«Мы пайшлі ў суд, і, на дзіва, судзьдзя нечакана стаў на бок заяўніка, прызнаўшы забарону райвыканкаму незаконнай. Аднак сёлета той жа Хойніцкі райвыканкам зноў забараніў пікет — гэтым разам у абарону незалежнасьці й сувэрэнітэту краіны».

XS
SM
MD
LG