Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На геральдычным знаку ў Шклове зьявіўся надпіс і па-беларуску


У Шклове на геральдычным знаку памянялі шыльду. Паводле краязнаўцы Аляксандра Грудзіны, на новай шыльдзе назва гораду напісана на беларускай і расейскай мове.

На старой, якая таямніча зьнікла, беларускамоўнага адпаведніка назвы гораду не было, што выклікала крытыку рупліўцамі беларускай мовы мясцовага чынавенцтва. Чыноўнікаў вінавацілі ў непаважлівым стаўленьні да нацыянальнай мовы беларусаў. Жыхар Шклова намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў не выключаў, што будзе скардзіцца Аляксандру Лукашэнку, каб абараніць у Шклове беларушчыну.

Пра зьнікненьне шыльды з расейскамоўным надпісам стала вядома 31 ліпеня. Галоўны архітэктар Шклоўскага раёну Георгі Сіваеў заявіў тады Радыё Свабода: «Шыльду зьнялі вандалы, і іх ужо шукае МУС. І знойдзе, бо там усталяваная відэакамэра». Разам з тым у аддзеле міліцыі сказалі Свабодзе, што ніякіх заяваў пра зьнікненьне шыльды ім не паступала.

Паводле Рыгора Кастусёва, шклоўскія чыноўнікі наўмысна прыдумалі вандалаў, каб не прызнаваць сваёй памылкі ў напісаньні на шыльдзе назвы гораду толькі на расейскай мове.

Краязнаўца Аляксандар Грудзіна, стоячы непадалёк ад геральдычнага знаку, на які ўсталёўвалі новую шыльду, заўважыў, што дата заснаваньня гораду на ёй засталася ранейшая — 1535 год.

Паводле гістарычных крыніц, у гэты год Шклоў быў захоплены і спалены расейскім ваяводам Васілём Шуйскім. Афіцыйна гэтую падзею і зьвязваюць з заснаваньнем гораду.

«Гэтая дата перадалася Шклову з савецкіх часоў. І дагэтуль яе выкарыстоўваюць, нібыта працягваюць жыць у Савецкім Саюзе», — даводзіць Аляксандар Грудзіна. Ён кажа, што вядомыя ранейшыя згадкі Шклова. Яшчэ ў 1520 годзе яго апісаў аўстрыйскі дыплямат Сыгізмунд фон Гербэрштэйн.

Так выглядала шыльда першапачаткова

Так выглядала шыльда першапачаткова

Агульны выгляд знака

Агульны выгляд знака

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG