Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дырэктара «Трансавіяэкспарту» завялі крымінальную справу за махлярства


Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненьні да дырэктара ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт».

Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Дзеяньні кіраўніка авіякампаніі кваліфікаваныя як «замах на махлярства, зьдзейсьненае ў асабліва буйным памеры».

Сакратарка дырэктара «Авіякампаніі Трансавіяэкспарт» Вадзіма Мельніка сказала Свабодзе, што кіраўніка сёньня няма на працоўным месцы.

Яна дадала, што ў кампаніі адмаўляюцца ад усялякіх камэнтароў.

«Авіякампанія Трансавіяэкспарт» займаецца грузавымі авіяперавозкамі.

XS
SM
MD
LG