Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь асудзіла тэракты ў Кувэйце, Тунісе і Францыі


Паліцыянты аглядаюць месца тэракту ў Тунісе

Паліцыянты аглядаюць месца тэракту ў Тунісе

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве прэс-службы МЗС.

«Беларусь бескампрамісна выступае супраць усіх формаў тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму і пасьлядоўна падтрымлівае намаганьні міжнароднай супольнасьці ў барацьбе зь любымі іх праявамі», — адзначаецца ў заяве.

Тэаракты ў Эўропе, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе беларускі МЗС называе «новым сур’ёзным выклікам, які ставіць пад пагрозу дабрабыт народаў і само існаваньне шэрагу краін».

«Між тым вядучыя дзяржавы апошнім часам занятыя высьвятленьнем адносін адна з адной, хоць сытуацыя дыктуе неабходнасьць аб’яднаньня намаганьняў у барацьбе з гэтым злом», — гаворыцца ў заяве.

Паводле МЗС, выпадкі тэрарыстычнай актыўнасьці ў шэрагу рэгіёнаў сьвету «драматычна пачасьціліся». І гэта робіць актуальным пытаньне аб калектыўных мерах процідзеяньня тэрору, якія неабходна выпрацоўваць у межах ААН.

Беларускія турысты, якія знаходзяцца ў складзе арганізаваных турыстычных груп, не пацярпелі ад тэракту ў Тунісе.

«Паводле беларускіх турапэратараў, ніхто з турыстаў, якія знаходзяцца ў Тунісе ў складзе арганізаваных турыстычных груп, не пацярпеў», — паведаміла міністэрства замежных спраў Беларусі ў твітэры.

Больш за 20 чалавек былі забітыя ў выніку нападу на гатэлевы пляж у туніскім курорце Сус. Сус зьяўляецца адным з самых папулярных пляжных курортаў у Тунісе сярод эўрапейскіх турыстаў, прывабліваючы турыстаў з Эўропы і суседніх з Тунісам краін.

XS
SM
MD
LG