Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Зьняцьце санкцыяў з Ірана адкрывае новыя пэрспэктывы


У Беларусі з аптымізмам ацэньваюць пачатак практычнай рэалізацыі cумеснага ўсёабдымнага пляну дзеяньняў паміж Іранам і «шасьцёркай» міжнародных пасярэднікаў па іранскай ядзернай праграме (Вялікая Брытанія, Нямеччына, Кітай, Расея, ЗША, Францыя).

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Беларусь выказала падтрымку намаганьням Ірана і «шасьцёркі» па зьняцьці санкцыяў з Ірана і стварэньні спрыяльнай міжнароднай абстаноўкі.

МЗС адзначае, што выкананьне бакамі ў поўным аб’ёме сумеснага пляну будзе спрыяць умацаваньню міжнароднай бясьпекі, рэжыму нераспаўсюджваньня, стане дзейсным укладам у падтрымку стабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне.

«Уступленьне ў сілу cумеснага ўсёабдымнага пляну дзеяньняў зьяўляецца наглядным прыкладам адсутнасьці альтэрнатывы дыялёгу і дыпляматычным формам вырашэньня складаных міжнародных праблем і супярэчнасьцяў. Зьняцьце санкцыяў у дачыненьні да Ірана адкрывае новыя пэрспэктывы для далейшага разьвіцьця беларуска-іранскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў заяве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG