Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нафты маркі Brent абнавіла 13-гадовы мінімум


Цана барэля паўночнаморскай нафты апусьцілася ніжэй за 28 даляраў пасьля адмены заходніх санкцыяў супраць Ірану.

Цана нафты маркі Brent на інтэркантынэнтальнай біржы 18 студзеня на пачатку гандлёвай сэсіі апусьцілася да адзнакі ў 27,72 даляра за барэль.

Аб гэтым паведамляецца на сайце біржы.

Гэта самы нізкі ўзровень за апошнія 13 гадоў. Экспэрты зьвязваюць падзеньне коштаў на нафту з адменай санкцыяў супраць Ірану, перадае Reuters.

«Цяпер Іран можа прадаваць столькі нафты, колькі хоча, таму, каму захоча, і па той цане, па якой можа», — заявіў агенцтву дырэктар праграмы Цэнтру глябальнай энэргетычнай палітыкі Калюмбійскага ўнівэрсытэту Рычард Нэўю.

Іран мае намер неадкладна павялічыць экспарт нафты на 500 тысяч барэляў у дзень. Акрамя таго павялічыць экспарт яшчэ на паўмільёна барэляў у дзень краіна плянуе ў бліжэйшыя месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG