Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: Было б лепш, каб ЗША цалкам зьнялі санкцыі 


Міністэрства замежных спраў Беларусі пракамэнтавала рашэньне Злучаных Штатаў падоўжыць рэжым прыпыненьня санкцый у дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на паўгода.

«Мы вітаем рашэньне амэрыканскага боку пра падаўжэньне прыпыненьня санкцый у дачыненьні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Пры гэтым мы застаёмся перакананымі ў тым, што поўная адмена існуючых санкцый ЗША самым спрыяльным чынам садзейнічала б больш дынамічнаму разьвіцьцю беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні МЗС.

Пра рашэньне ЗША падоўжыць рэжым прыпыненьня санкцый у дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на паўгода паведаміла намесьніца памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Менску 18 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG