Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС: Беларусь згодная прадстаўляць інтарэсы Расеі «бесстаронна і бяз шкоды для ўласнай пазыцыі»


Дзьмітры Мірончык

Дзьмітры Мірончык

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў для Свабоды пазыцыю МЗС адносна просьбы Расеі да Беларусі прадстаўляць інтарэсы Расеі ў Сумеснай кансультатыўнай групе па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе.

«10 сакавіка расейская дэлегацыя афіцыйна абвясьціла аб прыпыненьні свайго ўдзелу ў Сумеснай кансультатыўнай групе па дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе і зьвярнулася да Рэспублікі Беларусь з просьбай у далейшым прадстаўляць яе інтарэсы ў СКГ.

У адказ на дадзеную просьбу Беларусь выказала згоду прадстаўляць інтарэсы Расеі ў групе і мае намер рабіць гэта бесстаронна і бяз шкоды для ўласнай пазыцыі. Для нашай краіны Сумесная кансультатыўная група застаецца найбольш зручным фарматам для абмену думкамі паміж іншымі дзяржавамі — чальцамі дамовы аб будучыні дадзенага рэжыму.

Лічым, што пры наяўнасьці палітычнай волі ўсіх зацікаўленых бакоў у Сумеснай кансультатыўнай групе могуць быць адноўленыя прадметныя дыскусіі па гэтым пытаньні».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG