Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік старшыні фракцыі Януковіча выкінуўся з 17 паверха


Міхаіл Чэчатаў

Міхаіл Чэчатаў

Былы намесьнік старшыні фракцыі Партыі рэгіёнаў Міхаіл Чэчатаў знойдзены мёртвым. Паводле папярэдніх дадзеных, ён скончыў жыцьцё самагубства, выкінуўшыся з вакна сваёй кватэры на 17-м паверсе. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзіла прэс-сакратарка кіеўскай міліцыі Юлія Мусташ.

Міхаіл Чэчатаў пакінуў перадсьмертную запіску, у якой зазначыў, што «ня мае маральных сілаў болей жыць ».

Па словах Юліі Мусташ, па факце сьмерці адкрытая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 115 «наўмыснае забойства».

«Будзем расьсьледваць. Але ўсё паказвае на тое, што гэта самагубства», — дадала прэс-сакратарка кіеўскай міліцыі.

Як паведаміў у фэйсбуку дарадца кіраўніка МУС Украіны, народны дэпутат Антон Герашчанка, Міхаіл Чэчатаў скончыў жыцьцё самагубствам каля 1 гадзіны ночы ў суботу.

Генэральная пракуратура падазравала Чэчатава ў злоўжываньні ўладаю ці службовым становішчам і ў службовым падлогу. Ён быў адным зь фігурантаў справы пра арганізацыю і правядзеньне 16 студзеня 2014 году галасаваньня ў Вярхоўнай Радзе за «дыктатарскія законапраекты», якія фактычна забаранялі мірныя акцыі пратэсту. Тады народныя дэпутаты ўхвалілі гэтыя законы ў «ручным рэжыме», а вынікі галасваньня, як лічыцца, былі сфальсыфікаваныя.

21 лютага суд арыштаваў Чэчатава, а 23 лютага за яго ўнесьлі заклад.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG