Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ абясшкодзіла злачынную групу, якая зьдзейсьніла выбух у Харкаве


Выбух у Харкаве, 22 лютага
Выбух у Харкаве, 22 лютага

У выніку шырокамаштабнай спэцапэрацыі Служба бясьпекі Ўкраіны сумесна з Генэральнай пракуратурай і МУС абясшкодзіла злачынную групу, якая зьдзейсьніла тэрарыстычны акт у Харкаве 22 лютага падчас Марша Годнасьці. Пра гэта паведаміў старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка на сумеснай прэсавай канферэнцыі ў Генеральнай пракуратуры Ўкраіны.

«Злачынства супраць уласных грамадзянаў учыніла адно з падразьдзяленьняў тэрарыстычнай арганізацыі «Апора»Яны атрымлівалі ўказанні, прылады і грошы з Расеі. Жыццё харьковчан была ацэненае ў 10 000 даляраў», — паведаміў кіраўнік СБУ.

Паводле яго слоў, у рамках распачатай крымінальнай справы былі затрыманыя 3 злачынцаў — арганізатараў і выканаўцаў гэтага цынічнага злачынства супраць сваіх жа суграмадзян.

Устаноўлена, што ўсе яны — жыхары Харкава і Харкаўскай вобласьці ва ўзросьце ад 28-мі да 42-гадоў. Тэрарыст, які прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, у мінулым — супрацоўнік спэцаддзелу «Беркут».

Паводле СБУ Ўкраіны, чальцы злачыннай групоўкі яшчэ вясной мінулага года былі завэрбаваныя расейскімі спэцслужбамі. Злачынцы выяжджалі ў Белгарад для атрыманьня заданьняў ад расейскіх спэцслужбаў на зьдзяйсьненьне дывэрсій і тэрактаў у Харкаве.

Там яны далі згоду на супрацу з замежнай спэцслужбай і правядзеньня дывэрсійна-тэрарыстычнай дзейнасьці. Пасьля «пасьпяховага» выкананьня задач ім былі абяцаныя і грашовыя ўзнагароды, і арганізацыя ўцёкаў у Расею і т. зв. «гарантыі бясьпекі», — заявіў Налівайчанка.

22 лютага ў Харкаве адбыўся выбух, у выніку якога на месцы загінулі два чалавекі, у панядзелак, 23 лютага, памёр ад атрыманых траўмаў 15-гадовы хлопец, на наступны дзень, 24 лютага, 18-гадовы студэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG