Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: камунальныя паслугі ў Беларусі павінны выйсьці на самаакупнасьць


Міжнародны валютны фонд рэкамэндуе беларускім уладам павысіць тарыфы на камунальныя паслугі. Аднак у выпадку павышэньня тарыфаў да стопрацэнтнага ўзроўню, узровень іх акупнасьці ў Беларусі будзе ніжэй, чым у іншых краінах, заявіў кіраўнік місіі МВФ Пітэр Долман.

Публічная лекцыя, на якой выступіў спадар Долман, прайшла ў панядзелак у Менску ў Галерэі Tut.by. Чарговая місія МВФ будзе працаваць у Беларусі з 21 да 30 чэрвеня.

«Павышэньне тарыфаў да ўзроўню самаакупнасьці прывядзе да ліквідацыі перакрыжаваных субсыдый. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да зьніжэньня выдаткаў некаторых кампаній, павысіць іх канкурэнтаздольнасьць», — заўважыў кіраўнік місіі МВФ.

Паводле слоў Пітэра Долмана, павышэньне коштаў на камунальныя паслугі прывядзе да зьніжэньня спажываньня паслуг і палепшыць гандлёвы балянс за кошт зьніжэньня імпарту. Пры гэтым спадар Долман адзначыў, што ў выпадку павышэньня тарыфаў да стопрацэнтнага ўзроўню ўзровень іх акупнасьці будзе ніжэй, чым у іншых краінах.

XS
SM
MD
LG