Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На затрыманьне Тамары Сяргей спатрэбілася больш за 10 «мужчын у спартовай форме»


Тамара Сяргей, архіўнае фота

Тамара Сяргей, архіўнае фота

У Менску затрыманая грамадзкая актывістка Тамара Сяргей – каля дому яе пільнавалі 10 мужчын у спартовай вопратцы.

Як паведаміла Свабодзе праваабаронца Тамара Сяргей, яе затрымліваюць больш за дзесяць дужых мужчын у спартовай форме, побач знаходзіцца машына з закратаванымі вокнамі.

Тамара Сяргей накіроўвалася на плошчу Свабоды Менску, каб прыняць удзел у пікеце, які мелася правесьці група пэнсыянэраў – актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах».

Каля ўласнага дому Тамару Сяргей спынілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і паведамілі, што, нібыта, яна затрыманая для разьбіральніцтва па скарзе, якую месяц таму пісала на імя начальніка менскай міліцыі Аляксандра Барсукова, абскарджваючы дзеяньні начальніка міліцыі Цэнтральнага РУУС.

Тамара Сяргей называе дзеяньні сілавікоў незаконнымі, паколькі абмяжоўваюць яе свабоду перамяшчэньня. Акрамя таго, разьбіральніцтва паводле напісанай скаргі на дзеяньні падначаленага, Аляксандр Барсукоў мусіў разглядзець і даць адказ у ранейшыя тэрміны.

Яна зьвязвае сваё затрыманьне менавіта з плянаваным пікетам на плошчы Свабоды. У ім меліся ўзяць удзел некалькі актывістаў грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах», каб нагадаць уладам, што акрамя «аблашчаных уладаў дэлегатаў усебеларускага сходу, ёсьць тысячы людзей, праблемы якіх улада вырашае запалохваньнем, штрафамі і арыштамі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG