Афіша
Сьвята роднай мовы ў клюбе «Грай»
«Арт Сядзіба» хоча паказаць, што беларуская мова ня толькі жыве і разьвіваецца, але і натхняе мноства людзей на цікавыя ды яскравыя праекты.
Менск, клюб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33).
Пачатак а 18-й гадзіне.
Квіток каштуе: 5 рублёў.
Дата дня
21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе.
У гэты дзень ва ўнівэрсытэтах і клюбах праходзяць адмысловыя імпрэзы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ зьяўляюцца публікацыі, абвяшчаюцца конкурсы і г.д. пра беларускую мову.
Дзень у гісторыі
1916 — падчас Першай усясьветнай вайны пачалася бітва пры Вэрдэне.
1981 — у мюнхэнскім будынку радыёстанцыі Радыё Свабода адбыўся выбух, зладжаны на замову румынскіх органаў дзяржбясьпекі.
1986 — заснаваны біялягічны заказьнік «Ружанская пушча».
У гэты дзень нарадзіліся
1962 — Чак Паланік, амэрыканскі пісьменьнік.
1966 — Юры Бохан, беларускі гісторык і археоляг.
У памяці
1939 — памёр Вячаслаў Адамовіч, дзяяч нацыянальнага руху, адзін з заснавальнікаў сялянскай партыі «Зялёны дуб».
1967 — памёр Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, заснавальнік беларускай мастацкай кінэматаграфіі.
1974 — памёр Лявон Савёнак, пісьменьнік, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.