Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова можа абараняць межы больш эфэктыўна, чым танкі, — амбасадар Шарэпка


Лешак Шарэпка
Лешак Шарэпка

Празь некалькі гадзін стануць вядомыя пераможца і астатнія два ляўрэаты адной з самых прэстыжных літаратурных прэміяў.

Празь некалькі гадзін стануць вядомыя пераможца і астатнія два ляўрэаты адной з самых прэстыжных літаратурных прэміяў.

Прэмія імя Ежы Гедройця заснаваная амбасадай Польшчы ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы «Ідэя-банку». Сёлета прэмія будзе ўручацца чацьвёрты раз. Паводле і літаратараў, і выдаўцоў, дзякуючы гэтай прэміі колькасьць кніг на беларускай мове за апошнія гады істотна вырасла. Напярэдадні ганаровай цырымоніі ўручэньня прэміі яе фундатары і сябры журы яшчэ раз запэўнілі журналістаў і грамадзкасьць, што пераможца вызначаецца аб’ектыўна. Інтрыга захоўваецца дагэтуль.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка адзначыў, што ён вельмі рады, што прэмія імя Ежы Гедройця становіцца надзвычай прэстыжнай і ўплывовай у Беларусі. Ідэі Ежы Гедройця, якія тычацца адносінаў паміж Польшчай і бліжэйшымі суседзямі на ўсходзе, заўсёды абумоўлівалі кірункі зьнешняй палітыкі Польшчы. І найбольш важны зь іх — тэзіс аб падтрымцы нацыянальнага адраджэньня і сувэрэнітэту, а таксама нацыянальнай мовы:

«Безумоўна, мову можна залічыць да сур’ёзных інструмэнтаў, якія фармуюць самасьвядомасьць народу, пачуцьцё гонару за прыналежнасьць да грамадзтва, якое карыстаецца гэтай мовай. Часта мова можа абараняць межы больш эфэктыўна, чым танкі. Беларуская літаратура заслугоўвае таго, каб ёй цікавіліся і ў поўнай меры карысталіся яе багацьцямі і разнастайнасьцю. І зь вялікім задавальненьнем мы адзначаем уплыў літаратурнай прэміі імя Гедройця на рост колькасьці выданьняў на беларускай мове».

Амбасадар Шарэпка выказаў упэўненасьць, што прэмію атрымае сапраўды аўтар найлепшага твору.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG